Ely.by - асобная распрацоўка, створаная чалавекам пад псеўданімам ErickSkrauch і якая не мае дачынення да кампаніі Mojang.
Распрацоўшчык ўважліва азнаёміўся з Mojang Account EULA і цалкам упэўнена заяўляе, што не парушае яго, рэалізуючы альтэрнатыўны сэрвіс для Minecraft. У EULA сказана, што карыстальнікі маюць права распаўсюджваць любыя мадыфікацыі кліента, не беручы за гэта платы. Гэтым мы тут і займаемся.
Ely.by не крадзе вашыя паролі і беражліва захоўвае іх у выглядзе хэша з соллю.
Мы маем права выключыць з вашага распараджэння любы нік у выпадку "забівання" нікаў гульцоў.
Сістэма скіноў
Гатовыя патчы ў раздзеле загрузкі мяняюць толькі шлях выканання запытаў на загрузку скіноў і ні ў якім разе не сочаць за гульцом. Тым не менш, калі ў вас ёсць сумненні, вы можаце самастойна рэалізаваць патч, кіруючыся нашай дакументацыяй па сістэме скіноў.
Сістэма скіноў з'яўляецца абсалютна бясплатным сэрвісам і яна назаўсёды такой застанецца. Вы можаце свабодна выкарыстоўваць яе ў сваіх праектах, не пытаючыся якога-небудзь дазволу і нідзе спецыяльна не адзначаючыся.
Па нашым пратаколе загрузкі скіноў, мы вядзем статыстыку ўсіх запытаў на загрузку скіна. Мы атрымліваем інфармацыю пра тое, для якога ніка, з якой версіі і ў які час быў загружаны скін. Фактычна тут няма ніякіх крытычных дадзеных, але вы маеце права гэта ведаць.
Каталог скіноў
Любы скін, загружаны на сайт, трапляе ў публічны каталог скіноў. Гэта азначае, што любы карыстальнік зможа яго надзець або спампаваць з нашага каталога скіноў.
Любы скін, загружаны на Ely.by становіцца ўласнасцю праекта. Гэта азначае, што мы маем права самастойна прымаць меры да яго выдалення або ўтрымання ў публічным каталозе скіноў. Тым не менш, мы заўсёды будзем старацца ісці вам на сустрэчу і ў выпадку адсутнасці важкіх прычын з нашага боку выканаем любую вашу просьбу датычна загружанага вамі скіна.
Агульныя правілы сайта
Нам абыякава ваша манера размовы да таго часу, пакуль яна не пачне перашкаджаць адміністрацыі. Майце гэта на ўвазе.
Выкарыстанне мультыакаўнтаў не забаронена. Тым не менш, на сайце магчымая змена ніка - гэта робіцца ў наладах.
Рэклама любых партнёрскіх праграм, крам крадзеных ключоў (г.зн. любых, акрамя афіцыйных), а таксама сеціўных казіно, любых наркатычных сродкаў, алкагольнай прадукцыі і г.д. ЖЭСТАЧАЙШЭ караецца маментальным блакаваннем акаўнта.
Калі вы зарэгіструецеся на сайце, заняўшы нік карыстальніка, які валодае ліцэнзіяй Minecraft, ён зможа запатрабаваць аднаўлення кантролю над сваім нікам, і вам на працягу 3-х дзён, будзе патрэбна змяніць нік.