Я бачу свой скін, а астатнія не. |
Каб іншыя таксама бачылі ваш скін, ім патрэбна усталяваць гэтую ж сістэму скіноў. Гэта не значыць, што ім патрэбна рэгістравацца на Ely.by, але ім патрэбна спампаваць і ўсталяваць наш патч, які знаходзіцца на старонцы загрузак. Гэта патрэбна зрабіць нават у тым выпадку, калі ў вашых сяброў ёсць ліцэнзія Minecraft. |
Пасля ўсталявання сістэмы скіноў падчас загрузкі чорны экран. Што рабіць? |
Верагодней за ўсё вы ўсё ж такі забыліся выдаліць папку META-INF. Гэтак жа не выключана, што вы проста спампавалі не тую версію сістэмы скіноў. |
Я ўсталяваў сістэму скіноў, але мой лаўнчар самастойна абнаўляе кліент і выдаляе яе. |
Сапраўды, некаторыя лаўнчары могуць не дазваляць змяняць майнкрафт. На жаль, далёка не ва ўсіх лаунчарах гэтую фунцыю можна адключыць. Магчыма вам патрэбен іншы лаўнчар. |
Я змяніў скін, але ў майнкрафце я бачу свой папярэдні скін. |
Гэта асаблівасць алгарытму загрузкі скіноў ў самім Minecraft. Калі вы ўжо заходзілі ў гульню, то патрэбна перазапусціць яе. Калі праблема не вырашаецца, то надзеньце на Ely любы скін, пасля чаго надзеньце зноў жаданы. Магчыма, проста не атрымалася абнавіць з першага разу інфармацыю аб вашым скіне ў сістэме скіноў. |
Чаму ў вас няма плашчоў, вушак, HD-скіноў? |
Ма жадаем даць карыстальнікам бясплатную альтэрнатыву афіцыйным скінам. Калі даць ім плашчы, вушкі, HD-скіны, гэта заб'е ўсю сутнасць скіноў Minecraft. Але не турбуйцеся: ужо ў цяперашняй версіі патча, які вы пампуеце, прапісаны код для загрузкі плашчоў, проста мы іх захавалі для чагосьці больш цікавага. |
Ці магу я выкарыстоўваць гэту сістэму скіноў на сваім серверы? |
Можаце і павінны! Чым больш людзей будзе выкарыстоўваць нашу сістэму скіноў, тым хутчэй яна стане альтэрнатыўнай афіцыйнай, і колькасць "Стіваў" на серверах будзе зьменшацца. |
На маём скіне ёсць вушкі/плашч. Як іх зняць? |
Як сказана вышэй, Ely не падтрымлівае ні тое, ні іншае. Гэта азначае, што ў вашым кліенце ёсць нейкі пабочны патч, які іх і дадае. Выканайце чыстае ўсталяванне кліенту і ўсё знікне. |