У Legacy Launcher з версіі 1.5 з'явілася ўбудаваная падтрымка аўтарызацыі і систэмы скиноў Ely.by. Усё, што вам патрэбна зрабіць — гэта ўказаць у кіраўніку акаўнтаў свой e-mail і пароль ад акаўнта, і сістэма скіноў аўтаматычна будзе усталявана на ўсе актуальныя версіі гульні, уключаючы Forge, праблемныя OptiFine, бібліятэкі authlib і г.д. Да спампавання рэкамендуецца .jar версія, бо .exe можа быць заблакавана вашым антывірусам.
Інструкцыя па устаноўцы
Інструкцыя для Windows:
- Націснуць адначасова Win+R (кнопка Win - кнопка са знакам Microsoft).
- У акно, якое адчынілася, упісаць %APPDATA% і націснуць Enter. Адчыніцца акно.
- Калі вы бачыце толькі 3 папкі, неабходна адкрыць папку Roaming. Далей адкрываем папку .minecraft.
- Ідзем у папку versions, далей у папку версіі, якая нам патрэбна, і бачым файл з імем "версія".jar (магчыма што пашырэнне не будзе бачна).
- Правай кнопкай мышы ціснем на знойдзены файл і выбіраем "Адкрыць як..."
- Выбіраем архіватар WinRar ці 7-Zip
- Калі ёсць папка META-INF - выдаляем яе.
- Адчыняем спампаваны з гэтага сайту архіў і проста перацягваем файлы з архіва са скінамі ў архіў з Minecraft.
- Адкрываем папку mods (forge павінен быў яе стварыць пры першым запуску).
- Адкрываем спампаваны з гэтага сайта архіў і проста перацягваем файл з пашыреннем jar з архіва са скінамі ў папку mods.
- Калі вы выкарыстоўваеце OptiFine і жадаеце выкарыстоўваць нашу сістэму скіноў - скарыстайцеся Legacy Launcher, бо наш патч не сумячшаецца з 1.6.4 і OptiFine.
- Пераходзім у папку libraries, затым ідзем па шляху com/mojang/authlib.
- Адчыняем спампаваны з гэтага сайта архіў і бачым там файлік authlib-x.x.x. Вам неабходна адкрыць папку з адпаведным імем файліка ўнутры архіва.
- Замяніце ўнутры папкі арыгінальны .jar файл на файл з архіва.
- Закрываем усё і спрабуем гуляць.
Інструкцыя для Ubuntu (GNU/Linux):
- Перайсці ў папку home/<ваш_логін>.
- Калі выключана бачнасць схаваных файлаў, неабходна націснуць Ctrl+H
- Знайсці папку .minecraft (бачна толькі калі уключаны схаваныя файлы) і адкрыць яе.
- Далей дзейнічаем як і ў выпадку з Windows.